Где сейчас можно купить ушачский хлеб?

Общество

 

Прадавец магазіна “Кулінарыя” Святлана Грыневіч.

“Падкажыце, калі ласка, дзе ў гарадскім пасёлку зараз можна набыць ушацкі хлеб? Раней бралі яго ў “ПраЗапасе”, ды і “Залаты колас” прадаваў. Цяпер яго няма ні там, ні там”.
За адказам мы звярнуліся да майстра хлебапякарнага цэха Ірыны Аляксандраўны КАЗЛОЎСКАЙ:

– Гарачыя хлебабулачныя вырабы без упакоўкі паступаюць кожны рабочы дзень (за выключэннем суботы і нядзелі) у магазін “Кулінарыя” – як правіла ў абедзенны час. Таксама хлеб тры разы на тыдні завозіцца ў “Вікторыю”, “На Калінінскай” і ўсе астатнія магазіны-павільёны гарпасёлка, прадаецца ён праз аўтакрамы.

І да загадчыцы магазіна “Залаты колас” Наталлі Леанідаўны Голубевай:

– Заснавальнікі нашай гандлёвай кропкі спынілі супрацоўніцтва з ушацкімі вытворцамі з-за нявыгадных умоў. Аднак мы паспрабуем заключыць новы дагавор і аднавіць гандаль. Калі ўмовы акажуцца прымальнымі, то нашы пакупнікі будуць мець выбар хлеба розных вытворцаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *