В Веркудском сельском Совете депутатов прошло заседание по теме медицинского обслуживания населения

Здравоохранение

Тэме медыцынскага абслугоўвання насельніцтва было прысвечана пасяджэнне Вяркудскага сельскага Савета дэпутатаў.

У абмеркаванні актуальнага пытання прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Марковіч, галоўны ўрач Ушацкай ЦРБ, дэпутат райсавета Юрый Пацёмкін.
– Пытанне, безумоўна, датычыцца кожнага. У рамках пасяджэння мы наведалі мясцовы ФАП, дзе азнаёміліся з умовамі прыёму пацыентаў, аказання першай медыцынскай дапамогі, наяўнасцю неабходных лекавых сродкаў. Работа тут арганізавана на належным узроўні, – адзначыла Наталля Мікалаеўна.
Таксама сенатар з маніторынгам наведала Сарочынскі, Арэхаўскі і Ільюшынскі ФАПы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *