В районном центре культуры прошёл благотворительный концерт посвящённый Дню инвалидов

Культура Общество

Дырэктар ТЦСАН К.Коршун, Л.Тарасевіч, А.Юрчанка.

Дабрачыннае мерапрыемства пад такой сімвалічнай назвай прайшло ў Дзень інвалідаў у раённым цэнтры культуры і традыцыйна сабрала шмат нераўнадушных ушачан.

Ужо ў холе многія затрымліваліся ў зоне для самамасажу: апрабоўвалі прылады для ног, спіны і вачэй, якія зараз актыўна выкарыстоўваюцца ў ТЦСАН. Зацікавіў многіх і так званы касцюм эмпатыі, вось толькі “прымерыць старасць” рызыкнулі толькі адзінкі. А вось ля пляцоўкі з сувенірнай прадукцыяй ад работнікаў і наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў традыцыйна было шматлюдна: навагоднія святы ж не за гарамі!

Г. Ягораў, І.Свідзінскі.

Падчас канцэртнай праграмы прысутным прэзентавалі магчымасці ТЦСАН Ушацкага раёна і, ў прыватнасці, работу, якая праводзіцца з людзьмі, якія маюць інваліднасць. Найбольш актыўныя наведвальнікі прыгаданага вышэй аддзялення Ігар Свідзінскі, Галіна Шаўлюга, Ганна Лявонцьева, Сяргей Бурэц і Аксана Тарасевіч атрымалі Лісты падзякі ад цэнтра і падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Адзначыла сацустанова і сваіх надзейных валанцёраў, сярод якіх – Алена Юрчанка, Людміла Тарасевіч і Тамара Кляпец. Ад раённага аддзялення партыі “Белая Русь” у гурток “Дамаводства” для інвалідаў перададзены сучасны мультыпекар.

Не шкадавалі цёплых слоў, прыгожых вакальных нумароў супрацоўнікі і выхаванцы цэнтра культуры, дзіцячай школы мастацтваў. Ад рэалізацыі білетаў на мерапрыемстве было атрымана 665 рублёў. На што будуць патрачаны гэтыя сродкі, абавязкова раскажам нашым чытачам.

Купіць навагоднія сувеніры ад ТЦСАН яшчэ ёсць магчымасць. Тэматычныя выставы наладжаны зараз у Градзянцы і музеі, многае паступіла ў продаж на спарткомплекс і ў царкву. Нагадаем, што вырабіць для вас жаданую рэч людзі з інваліднасцю могуць і па індывідуальны заказе, кантактны нумар: 5-99-73.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *