7 декабря — День юриста. Ушачанка Жанна Храмёнок: «Свою работу очень люблю!»

Общество

Як тэатр пачынаецца з вешалкі, так і суд у пэўным сэнсе пачынаецца з канцылярыі. Штодзень яна прапускае праз сябе ўсе важныя дакументы. Ад дакладнай работы загадчыка залежыць правільнае, своечасовае афармленне карэспандэнцыі, улік крымінальных, грама­дзянскіх спраў, адміністрацыйных матэрыя­лаў… У судзе нашага раёна пяты год за гэта адказвае Жанна Храмёнак.

Назіраю за работай ураджэнкі райцэнтра. Стосы папак і папер, мноства тэлефонных званкоў з пытаннямі, неабходнымі ўдакладненнямі. Ды і дзверы тут звычайна адчынены, бо часта заходзяць людзі. Кожнага загадчык канцылярыі сустракае ветліва, бо тыя нярвуюцца: прыводзяць сюды як правіла непрыемныя, а часам надзвычайныя сітуацыі. Многія зусім не арыентуюцца ў юрыдычнай дакументацыі, тэрміналогіі – даводзіцца па некалькі разоў тлумачыць, удакладняць. Зрэшты, сама Жанна Васільеўна вывучала гэта адносна нядаўна, бо дагэтуль мела справу з лічбамі – працавала вядучым эканамістам.

– Любы дакумент, – кажа Ж.Храмёнак, – праходзіць пярвічную апрацоўку і рэгістрацыю, разглядаецца старшынёй суда і перадаецца выканаўцу, кантралюецца і трапляе ў архіў. Для таго, каб гэты ланцужок-механізм працаваў зладжана, і існуе канцылярыя. Сваю работу шчыра люблю, таму часта прыходжу раней патрэбнага – каб усё некалькі разоў пераправерыць, бо як паказвае практыка, нават ад аднаго няправільна пастаўленага знака прыпынку залежыць вельмі многае.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *