9 снежня – Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду. Менавіта гэту дату вылучылі для ўшанавання памяці нявінна забітых людзей, паколькі ў 1948 годзе была прынята міжнародная канвенцыя аб папярэджанні генацыду і адказнасці за знішчэнне народаў.
Упершыню тэрмін генацыд прымянілі падчас Нюрнбергскага працэсу 1945–1946 гадоў, калі прад’яўляліся абвінавачанні нацысцкім злачынцам.
У 1994 годзе ў Руандзе за 100 дзён было забіта каля 1 млн чалавек этнічнай групы тутсі. Пасля гэтага Савет Бяспекі ААН стварыў Міжнародны трыбунал па Руандзе, а ў 1998 годзе быў вынесены першы ў гісторыі афіцыйны вердыкт у справе генацыду.
Намер на правядзенне генацыду ў адносінах насельніцтва СССР быў замацаваны ў нарматыўных дакументах Германіі. Планы “Ост” і “Барбароса” ўзводзілі зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва ў ранг дзяржаўнай палітыкі і вызвалялі салдат ад адказнасці за злачынствы…
Тэрыторыя Беларусі падлягала засяленню немцамі і ўключэнню ў склад нацысцкай Германіі.
У Беларусі загінуў кожны трэці яе жыхар. Хатынь, Трасцінец, Чырвоны Бор, Азарычы – самыя гучныя мемарыяльныя комплексы, якія ўшаноўваюць памяць закатаваных мірных жыхароў.
На Ушаччыне падчас Вялікай Айчыннай вайны карнікі поўнасцю знішчылі 194 вёскі. А абеліскі аб загінулых у няволі, на франтах ці ў партызанскіх злучэннях земляках стаяць практычна ў кожным населеным пункце.
Генеральнай пракуратурай Беларусі пасля ўзбуджэння ў 2021 годзе крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа выяўлена больш сотні месцаў масавага пахавання людзей, пра якія раней было невядома і столькі ж новых кантрацыйных лагераў.
У нашым раёне з’явіліся два новыя брацкія пахаванні: абеліскі ўстаноўлены на могілках у Роўбах і Старым Сяле Ушацкага сельсавета, куды перанесены астанкі невядомых ахвяр вайны.
Вясенняе свята”, “Імжэлы дождж”, “Котбус”, “Дворнік”, “№28” – карныя аперацыі супраць мірных ушачан і партызан.
Прамы матэрыяльны ўрон, нанесены нашай краіне акупацыяй, вылічаецца ў 75 млрд. рублёў (у цэнах 1941 года), што ў 35 разоў перавысіла бюджэт рэспублікі.
Падрыхтавала Вольга КАРАЛЕНКА

