В Ушачах избрали нового лидера Ушачской районной организации РОО «Патриоты Беларуси».

Общество

А.Гарбаценка, П.Алексяёнак.

Ва Ушачах абралі новага лідара раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі”. Ім стаў начальнік Ушацкага ўчастка электрасувязі Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” Арцём Гарбаценка. Кандыдатура Арцёма Ігаравіча была адзінагалосна падтрымана на выбарчай канферэнцыі арганізацыі.

“Патрыёты Беларусі” створаны на Ушаччыне ў 2023 годзе і гэты час арганізацыю ўзначальвала Дар’я Мілая. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама П.Алексяёнак падзякаваў ёй за паспяховую работу па рэгістрацыі, аб’яднанні патрыётаў раёна.

Патрыятызм – не проста размовы пра тое, як мы любім Радзіму. Гэта штодзённая праца на яе карысць.

Такога прынцыпу прытрымліваецца грамадскае аб’яднанне, на карысныя справы настроены і Арцём Гарбаценка, які гатовы павесці за сабой актыўных і ініцыятыўных.
“Патрыёты Беларусі” ў многіх асацыіруюцца з маштабнымі аўтапрабегамі “За адзіную Беларусь” і “Сімвал адзінства”. Але грамадская арганізацыя рэалізуе каля 20 розных праектаў – па захаванні гістарычнай памяці, добраўпарадкаванні роднага краю, патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі, дабрачыннасці, развіцці прамысловага турызму, аказанні юрыдычнай дапамогі і інш. На сайце рэспубліканскага аб’яднання можна падрабязней даведацца пра ўсе праекты, а таксама падаць заяўку на ўступленне ў арганізацыю, да якой сапраўдныя патрыёты далучаюцца па закліку сэрца.

Вольга КАМАРКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *