23 верасня наступнага года, на храмавае свята, мы будзем адзначаць першы юбілей царквы святых сясцёр-мучаніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры.
Дзесяць год – мала гэта ці многа? На гэтае пытанне ёсць адказ у протаіерэя Вячаслава Лобеца, які зведаў усе цяжкасці, звязаныя з будаўніцтвам з нуля. Ёсць і ў жыхароў Ушач і раёна, якія чакалі гэтай падзеі не адзін дзясятак год. І дзякуй Богу, што дзверы храма адчынены штодня. Цяперашні настаяцель храма Аляксандр Таляронак разам з вялікай духоўна-асветніцкай работай сярод насельніцтва клапоціцца і аб добраўпарадкаванні храма: зроблена цёплая падлога алтарнай часткі, у адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі прыведзена электрасістэма, у будынак нядзельнай школы падведзена вада і каналізацыя, хутка ў ёй будуць устаноўлены новыя пластыкавыя вокны, а цэнтральны ўваход упрыгожаць каваныя вароты.
Але для камфортнага знаходжання падчас службаў і заняткаў у школе трэба вырашыць злабадзённае пытанне – правядзенне газавага ацяплення. У гэтай справе не абысціся без вашай дапамогі, дарагія землякі. Аказаць падтрымку храму можна, пакінуўшы ахвяраванне ў царкве або пералічыўшы любую суму на разліковы рахунак прыхода храма святых мучаніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры г.п.Ушачы: BY88BAPB30154305000120000000 BAPB BY2X УНП 300917855.
Прыхаджане храма

