Ученицы Глыбочанской школы участвуют в проекте «100 идей для Беларуси»

Образование и молодежь

У Чашніках прайшоў занальны этап рэспубліканскага праекта “100 ідэй для Беларусі”. Актыўны ўдзел у ім прынялі і актывісты БРСМ з Ушаччыны: на гэты раз вучаніцы Глыбачанскай школы, якіх падрыхтавала педагог Т.І.Церашкавец (на здымку). Карына Гурчонак і Ксенія Церашкавец расказалі экспертам пра настольную гульню “Дарогамі Ушаччыны”, у якой можна пазнаёміцца з прыгожымі мясцінамі нашага краю, цікавымі гістарычнымі фактамі. Аляксандра Сіскевіч і Дар’я Краснова прэзентавалі калекцыю народных лялек, вырабленых сваімі рукамі ў трыкалоры.

Абодва праекты нашых зямлячак былі высока ацэнены – яны накіраваны на абласны этап конкурсу.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *