К акции «Наши дети» присоединились депутаты

Общество

І.Асяпёнак, Н.Марковіч.

Да акцыі “Нашы дзеці” далучылася Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня райсавета Наталля Марковіч пабывала ў дзвюх ушацкіх сем’ях, дзе выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі развіцця, і перадала ім падарункі ад дэпутацкага корпуса Віцебшчыны.

У абодвух юных ушачан маюцца праблемы з апорна-рухальным апаратам, а таму для іх набылі падарункі, якія будуць выкарыстоўвацца ў працэсе рэабілітацыі. 17-гадовага Івана Асіпёнка выхоўвае бабуля Ніна Мікалаеўна. “Летам наш Ваня ездзіць па вясковай вуліцы на спецыяльным трохколавым веласіпедзе, а вось у халодны час у асноўным знаходзіцца ў хаце і яму не хапае рухальнай актыўнасці, таму велатрэнажор будзе нам вельмі дарэчы!” – шчыра дзякавала жанчына за карысную рэч. А маленькі жыхар райцэнтра Рома Плігаўка адразу ж прымусіў тату распачаць зборку “стэпера” – гэтае прыстасаванне, якое імітуе хадзьбу, дапаможа хлопчыку ўмацаваць мышцы ножак.

“Вельмі хочацца, каб у новым годзе ўсе нашы дзеткі сябе добра адчувалі, а дарослыя заставаліся для іх надзейнай апорай, знаходзілі сілы процістаяць складаным жыццёвым выпрабаванням”, – зазначыла Наталля Мікалаеўна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *