Возле детского сада №1 г.п. Ушачи появилось дополнительное уличное освещение

Общество

Так атрымалася, што на вуліцы Петруся Броўкі на адрэзку паміж касцёлам і перакрыжаваннем з Камсамольскай не былі прадугледжаны вулічныя ліхтары і самы цёмны ўчастак знаходзіўся якраз ля дзіцячага сада №1. Такую нязручнасць мы агучылі нядаўна намесніку старшыні райвыканкама Генадзю Ягораву падчас сустрэчы з калектывам. Вельмі прыемна, што наша просьба аб выпраўленні сітуацыі была пачута і выканана. На тэрыторыі садка ўстаноўлена мачта са свяцільнікам, які выдатна асвятляе не толькі ўваход, а і вялікі ўчастак раней цёмнага адрэзка вуліцы. Вялікі дзякуй Генадзю Міхайлавічу, а таксама дырэктару УП ЖКГ Сяргею Стэфанавічу Герасімёнку, яго падначаленым за зробленае. Прыемныя змяненні адчулі не толькі мы, а і ўсе, хто рухаецца па вуліцы.

Работнікі і бацькі выхаванцаў дзіцячага сада №1 г.п.Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *