Хтосьці “правёў рэвізію” ў закінутым вясковым доме, нехта “зрабіў ногі” веласіпеду, пакінутаму ў пад’ездзе… Менавіта крадзяжы былі і застаюцца ў лідарах крымінальнага рэйтынгу ва Ушацкім раёне.
Сёлета іх было 18. У васьмі выпадках злодзеі праніклі ў жыллё грамадзян, у сямі – на іх дачы. Пры гэтым большасць такіх крымінальных спраў – 12 – ужо раскрыты.
У святочнай мітусні многія, на жаль, забываюцца пра надзейную абарону сваёй маёмасці, што толькі на руку выкрадальнікам. Сярод іх, дарэчы, часта аказваюцца знаёмыя пацярпелых, якія ведаюць пра часовую адсутнасць дома гаспадароў ці заходзяць у госці, непрыкметна штосьці “прыбіраючы”.
Не губляйце пільнасці, а ўсе каштоўныя рэчы адкладзіце далей ад чужога вока – лепш захоўваць іх пад замком. Калі збіраеце ад’язджаць, папрасіце суседзяў прыгледзець за тым, што адбываецца ля вашага дома. Ну а калі пазбегнуць крадзяжу не атрымалася, тэрмінова паведаміце пра гэта ў міліцыю – шансы па гарачых слядах знайсці прапажу і вінаватага вельмі вялікія.
Віктар КАЗЛОЎСКІ, начальнік Ушацкага раённага аддзела Следчага камітэта.

