Два пожара в один день произошли в Ушачском районе

Общество Происшествия

Адразу два пажары адбылося 12 студзеня ва Ушацкім раёне, якія і распачалі статыстыку вогненных здарэнняў 2026 года.

Днём выратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома ў Строктах Ушацкага сельсавета. Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, адкрытае гарэнне было ўнутры жылля. На шчасце, ніхто не пацярпеў, а вось маёмасць, драўляная прыбудова, столевае перакрыццё знішчаны, пашкоджаны дах.

А ўвечары загарэлася лазня ў вёсцы Лагі Вялікадолецкага сельсавета. У выніку яна знішчана агнём, а надворная пабудова, што знаходзілася побач, пашкоджана.

Прычыны пажараў высвятляюцца. У абодвух выпадках верагодная версія – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў.

У марознае надвор’е, як правіла, павялічваецца колькасць пажараў, таму выратавальнікі нагадваюць:

  • не тапіце печ бесперапынна, каб не адбылося яе перагрэву і не ўтварыліся расколіны;
  • не выкарыстоўвайце для распальвання лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці – гэта можа прывесці да моцных апёкаў;
  • катэгарычна забараняецца адаграваць замёрзлыя сістэмы адкрытым агнём;
  • выкарыстоўвайце электраабагравальнікі строга па інструкцыі вытворцы, а перад эксплуатацыяй пераканайцеся ў спраўнасці прыбора. Не пакідайце ўключаныя без нагляду, асабліва
  • побач з лёгкаўзгаральнымі прадметамі, не сушыце на іх рэчы.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *