Актуальные вакансии в Ушачском районе

Главное Общество

168 вакансій прапануюць у студзені ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама.

Сярод іх, напрыклад, пасада адміністратара баз даных у райвыканкаме, кантралёра-касіра ў магазіне “Капеечка”, інжынера-механіка ў Докшыцкім філіяле аблспажыўтаварыства, намесніка дырэктара ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Ушацкага раёна, галоўнага інжынера, інжынера па ахове працы, інжынера-энергетыка, інжынера па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка, інспектара па кадрах, кухоннага рабочага ва УП “Сафійскія дары”, вальшчыка лесу, бухгалтара, механіка па абслугоўванні тэхнічнага абсталявання дрэваапрацоўчага цэха, майстра будаўнічых і мантажных (рамонтна-будаўнічых) работ, інжынера па ахове лесу ў лясгасе, вадзіцеля аўтамабіля ў Плінскім лясніцтве, галоўнага інжынера ў ДРБУ-105, прадаўца ў магазіне “Санта”, электраманцёра па эксплуатацыі размеркавальных сетак ва Ушацкім раёне электрычных сетак.

Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях складае да 3500 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам” ці па тэлефонах: 5-88-57, 5-73-51.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *