Можно ли подарить свою долю в квартире сыну без согласия сестры, если мы оба зарегистрированы? Нотариус консультирует

Общество

“Мы з сястрой атрымалі ў спадчыну ў роўных долях кватэру, у якой абое зарэгістраваны (прапісаны). Ці магу я, як уласнік, падарыць сваю частку сыну, не пытаючыся згоды сястры?”

Не. Без згоды сястры гэта зрабіць немагчыма. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, пры пасведчанні дагавора аб адчужэнні жылога памяшкання натарыус акрамя дакументаў на нерухомасць.Патрабуе пісьмовую згоду ўсіх паўналетніх членаў сям’і ўласніка (у тым ліку і былых), якія пражываюць у жылым памяшканні. Сястра ў канкрэтным выпадку выступае не як уласнік долі кватэры, а як член вашай сям’і. Калі б яна не была зарэгістравана там, тады б вы маглі падарыць сваю частку і без яе згоды.
Даведачна: да членаў сям’і ўласніка жылога памяшкання, згодна з пунктам 63 артыкула 1 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, адносяцца: муж (жонка), іх дзеці, у тым ліку ўсыноўленыя (удачароныя), бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), родныя браты і сёстры, дзед, бабка і ўнукі, якія пражываюць сумесна з уласнікам. Лічацца імі і іншыя сваякі, непрацаздольныя ўтрыманцы, якія пражываюць разам, вядуць агульную гаспадарку і заключылі пісьмовае пагадненне аб прызнанні членам сям’і, а таксама грамадзяне, якія не менш за пяць гадоў пражываюць сумесна з уласнікам, вядуць з ім агульную гаспадарку і прызнаныя ў судовым парадку членамі яго сям’і.
Жанна Каваленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *