З 1 лютага павышаюцца пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з выпадку страты карміцеля. Адпаведны указ падпісаў Прэзідэнт. У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі павялічыцца ў сярэднім на 10%. У кожнага пенсіянера ён будзе свой – у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат. Пенсіі будуць пераразлічаны як непрацуючым, так і працуючым пенсіянерам.

