От ремонта дорог до пожарной безопасности. Депутаты провели прием граждан в Ушачском районе

Общество

Член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Марковіч правяла прыём грамадзян у Сарочыне.

Пытанні, з якімі жыхары раёна звярнуліся да сенатара, датычыліся дарожнага абслугоўвання, кампенсацыі часткі выдаткаў на выкананне работ па электразабеспячэнні прыватнага жылля, пераносе кропак гандлю са стаянкі каля аддзялення “Белаграпрамбанка” на тэрыторыю рынка ў гарпасёлку.

Па адных зваротах заяўнікам дадзены тлумачэнні, іншыя –узяты на кантроль.

Весці дыялог з людзьмі па актуальных тэмах і праблемах, дапамагаць грамадзянам у вырашэнні іх пытанняў – такога прынцыпу прытрымліваецца член Савета Рэспублікі, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Ушацкай выбарчай акрузе №51 С.М.Мялешкін.

Наш дэпутат часта працуе ў рэгіёне, цікавіцца абстаноўкай спраў не толькі па сферы сваёй асноўнай дзейнасці. Учора ён правёў чарговы прыём ва Ушацкім сельвыканкаме, да
сенатара звярнуўся адзін чалавек, якога хвалявала падключэнне электраацяплення.

Акрамя гэтага, Сяргей Мікалаевіч сустрэўся з работнікамі сферы культуры. Размова ішла пра аб’яўленне Прэзідэнтам 2026-га Годам беларускай жанчыны, дэмаграфічную сітуацыю, пажарную бяспеку. Улічваючы напружаную абстаноўку ў вобласці і раёне з вогненнымі здарэннямі, тэма вельмі актуальная.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *