Інфармацыя для аўтамабілістаў і не толькі: у аграгарадку Гомель Полацкага раёна запрацавала новая АЗС.
Сучасны аўтазаправачны комплекс пабудаваны ўсяго за 6 месяцаў. АЗС працуе ў кругласутачным рэжыме і прапануе кліентам не толькі высакаякаснае паліва, але шырокі асартымент харчовых, прамысловых і іншых спадарожных тавараў, а таксама запатрабаваныя паслугі для абслугоўвання аўто.
Як раней паведамляла РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт”, з уводам новага комплексу ў Гомелі спыняе сваю работу па рэалізацыі паліва АЗС №37 кантэйнернага тыпу ў Сарочыне Ушацкага раёна.

