Ушачские спортсмены снова на пьедестале

Cпорт

У студзені паспяховым удзелам у буйных турнірах адзначыліся нашы прадстаўнікі сілавых адзінаборстваў.

На першынстве Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2009-2011 гадоў нараджэння ў праграме Кубка С.Гуманава, якое праводзілася ў “Стайках”, былыя выхаванкі трэнера Ушацкай СДЮШАР Святланы Фядосенкі Аліса Зуева, Улада Цюкала, Аляксандра Міхаль і Кацярына Рубанік былі ўключаны ў склад зборнай Віцебскай вобласці і зрабілі значны ўклад у тое, што каманда рэгіёну заваявала “бронзу” спаборніцтваў у агульным заліку. У асабістым жа на трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялася Аліса Зуева.
А вось больш юныя спартсмены прадставілі ўшацкую школу самба на першынстве Віцебскай вобласці ў Оршы. “Золата” ў нашу скарбонку паклалі Валерыя Акулёнак і Ганна Пугач, а Яўгенія Крывёнак здабыла “бронзу”.

Наталля БАГДАНОВІЧ.
 На здымку: А.Міхаль, У.Цюкала, С.Фядосенка, А.Зуева.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *