Филиал «Полоцкводоканал» предупреждает о случаях телефонного мошенничества.

Профилактика и безопасность


Зламыснікі, прадстаўляючыся супрацоўнікамі водаканала, тэлефануюць праз Viber, WhatsApp, Telegram і паведамляюць аб “абавязковай замене прыбораў уліку расходу вады на лічыльнікі з дыстанцыйнай перадачай дадзеных” і просяць даць персанальныя даныя.

Ведайце, што работнікі “Полацкводаканала” не звязваюцца з грамадзянамі з дапамогай мэсэнджараў і не патрабуюць прадастаўлення пашпартных даных. Запіс на паверку прыбораў уліку расходу вады адбываецца шляхам прыёму званкоў ад спажыўцоў па тэлефонах, пазначаных у апавяшчэннях. Супрацоўнікі “Полацкводаканала” могуць удакладняць інфармацыю з наступных нумароў: (80214) 77-18-53,77-36-03; (8029)162-06-07.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *