Детский патриотический фестиваль «Любовь к родной Беларуси с детства!” объединил малышей и школьников в Глыбочанах

Образование и молодежь

Раённае аддзяленне Беларускай партыі “Белая Русь” заўсёды з задавальненнем далучаецца да ўсіх грамадска-палітычных мерапрыемстваў, знакавых дат для раёна і працоўных калектываў. Не абдзяляе ўвагай і юнае пакаленне. Так, на мінулым тыдні пры падтрымцы Ушацкага лясгаса і Глыбачанскай школы адбыўся дзіцячы патрыятычны фестываль “Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства!”

Мерапрыемства аб’яднала малышоў дашкольнага лясніцтва “Баравічок” і навучэнцаў Глыбачанскай школы. Дзеці ўдзельнічалі ў тэматычных конкурсах і віктарынах, спявалі песні. “Выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды і яе рэсурсаў, ды і ў цэлым любіць сваю краіну – такую мэту мы ствілі, атрымалася пазнавальна і душэўна”, – адзначыла старшыня раённага аддзялення партыі Таццяна Глінская. Ну а дзяўчынкі і хлопчыкі акрамя настрою атрымалі ў падарунак ад “Белай Русі” яшчэ і цікавую літаратуру – кнігі і энцыклапедыі пра прыроду (на здымку).

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *