Пять дипломов привезли юные участники коллектива «Спадчына» с областного конкурса “Ад пращураў да зор”

Культура

Пяць дыпломаў прывезлі выхаванцы Галіны Рудзёнак з узорнага гурта “Спадчына” з абласнога конкурсу “Ад прашчураў да зор”, з іх лаўрэата першай ступені – Віктар Бялко за выкананне танца “Жабка”.

Дэлегацыя на гэты раз была не вельмі прадстаўнічай з-за змен ва ўзроставым цэнзе ўдзельнікаў. Старэйшая група зараз будзе спаборнічаць толькі ў межах мерапрыемстваў “Славянскага базару ў Віцебску”. Аднак літаральна ўсе шасцёра “спадчыннікаў” выступілі ўдала.

Каля трыццаці канкурсантаў аказалася ў намінацыі “Дар продкаў”, дзе нашы Насця Бялко і Вікторыя Качан дэкламавалі легенду пра Матырына. Вельмі складана было нечым здзівіць журы, калі ўсе чыталі вельмі эмацыянальна. Затое, калі гэтыя ж дзяўчаты, а таксама Аня Мялешка, Лена Александровіч праспявалі песню пра Купалінку, атрымалі заслужаную ўзнагароду.

У сольнай танцавальнай намінацыі наогул прысуджалася толькі першае месца, інакш аказалася б ў ліку лаўрэатаў Соф’я Каваленка, якая паказвала “Барыню”. Прычым, на сцэну выходзяць адразу ўсе прэтэндэнты і няпроста вылучыць некага асобна. Аднак Віця прыцягнуў на сябе ўвагу: 35 нумар, пад якім выступаў, і праз галаву куляўся, і па падлозе перамяшчаўся – заўсёды быў навідавоку і трапныя знаходкі ў перадачы “Жабкі” пакарылі журы.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *