Па інфармацыі раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах, таўшчыня лёду на азёрах раёна складае 38-50 см.
Але падчас пацяплення апошнімі днямі ледзяное покрыва стала хутка губляць трываласць, асабліва ля берагоў, на плынях і ў месцах упадзення рэк.
Работнікі таварыства, выратавальнікі і праваахоўнікі літаральна штодня праводзяць прафілактычныя рэйды па вадаёмах Ушацкага раёна, нагадваючы правілы бяспекі аматарам рыбнай лоўлі. Будзьце асцярожнымі, не выходзьце на лёд без выратавальнай камізэлькі. Паважаныя бацькі, не адпускайце дзяцей гуляць ля вадаёмаў!

