Стартовала продажа билетов на 6-й фестиваль экстремальных видов спорта «ЭкстримПрорыв”

Cпорт Главное

Ужо зараз можна набыць квіткі праз інтэрнэт-рэсурс “BezKassira.by” – прычым, па зніжаным кошце (63.83 рубля). Дзеці да 6 год могуць трапіць на фэст бясплатна, а тым, каму ад 7 да 17, трэба купіць ільготны дзіцячы білет (кошт на “BezKassira.by” – 21.28 рубля).

Многія ўшачане прывыклі набываць квіткі ў касе спарткомплексу – плануецца, што тут продаж распачнецца з 17 сакавіка, а кошт будзе 60 і 20 рублёў адпаведна.

Майце на ўвазе, што з 1 мая цана дарослага білета ўзнімецца да 80 рублёў, дзіцячага – да 40. Павышэнне кошту ў параўнанні з мінулым годам найперш звязана з тым, што фестываль выходзіць на яшчэ больш высокі ўзровень.

Нагадаем, што стартуе “ЭкстрымПрарыў” 19 чэрвеня ў сем гадзін вечара, а завершыцца насычаная праграма а трэцяй гадзіне ночы 21 чэрвеня. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на пляцоўках ля спарткомплексу, але будзе і некалькі іншых лакацый. Падрабязней аб праграме фэсту, у якой, дарэчы, будуць і новыя відовішчныя дысцыпліны, раскажам у наступных нумарах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *