Наступіла новая пяцігодка – аднак як 5, 10 і 20 год таму працягваюць працаваць рэспубліканскія праграмы, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця людзей. “Чыстая вада”, Дарогі Беларусі”, “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” – краіна мэтанакіравана развіваецца, абапіраючыся на перспектыўнае планаванне. І калі для яго ажыццяўлення з рэспубліканскага бюджэту выдзяляюцца велізарныя сумы, то людзей на месцах больш за ўсё хвалююць канкрэтныя тэрміны ажыццяўлення сваіх мар. Мы ўжо знаёмілі нашых чытачоў з праграмай капрамонту жыллёвага фонду, а сёння раскажам, калі чакаць электраацяплення і камфортных дарог.
Перспектыўны план рэканструкцыі ліній электраперадач на 2026-2030 гады
Згодна з ім сёлета будуць заменены ўчасткі ліній у вёсках Сарочына (ад КТП -165, 166), Чарсцвяды, Кублішчына;
у 2027-м – па гарадскім пасёлку ад падстанцый №№ 8, 24, 122;
у 2028-м – у вёсках Гарадзец, Гута, Старое Сяло Жарскага сельсавета (КТП-116), Лабані;
у 2029-м – Ушачы ад КТП №39, Кублічы, Сарочына ад КТП-193;
у 2030-м – Старынка, Мосар, Двор Пліна ад КТП-41.
Пасля ўводу аб’ектаў у эксплуатацыю ў жыхароў населеных пунктаў з’явіцца магчымасць падвесці ў дом электраацяпленне і падагрэў гарачай вады.
Праграма рамонту дарог
У 2026 годзе на трасах рэспубліканскага значэння ДЭУ-37 мяркуе ажыццявіць рамонт участкаў дарогі Р-113 (Сянно-Бешанковічы-Ушачы) ад 66 да 70 кіламетра, а таксама Р-29 (Ушачы-Докшыцы-Вілейка) ад 7,8 да 11 і ад 37 да 38 км. Прыемная навіна і для пешаходаў – запланавана ўкладка дарожкі ад мікрараёна вуліцы Віцебскай у гарпасёлку да аўтазаправачнай станцыі.
Сёлета ДРБУ-105 плануе адрамантаваць 21,2 кіламетра дарог мясцовага значэння, на гэтыя мэты выдзелена 5 млн. 800 тысяч рублёў.
У асфальтабетон упершыню пераапранецца ўчастак шашы Н-16637 – пад’езд да вёскі Прудок праз Павулле ад Н-16636 (пад’езд да аграгарадка Вяркуды ад Р-46). Па сутнасці гэта працяг распачатай летась рэканструкцыі: цвёрдае пакрыццё з’явіцца ад 3,7 да 7,9 кіламетра ўзгаданай дарогі – усяго 4,2 км.
Прымыкаюць да названай трасы і два наступныя аб’екты дарожнікаў. Гэта рамонт 1,2 кіламетра цвёрдага пакрыцця шашы Н-16600 – пад’езд да в.Павулле праз Глыбачку ад Р-113 (Сянно-Бешанковічы-Ушачы), які будзе праведзены ад 12,71 да 13,91 кіламетра. Ад Н-16600 ідзе шаша да вёскі Двор Павулле (Н-16607), якая сёлета падыме свой статус. Гэтая грунтавая дарога (самай нізкай катэгорыі) ад нулявога да 1,3 км будзе пераведзена ў гравійную.
Працягнецца бягучы рамонт і трасы Н-3700 Ушачы-Зябкі ад 15,41 да 18,745 кіламетра, а таксама асфальтаваных дарог:
Н-2801 – Пышна-Вялікія Дольцы ад 10,755 да 13,950 км;
Н-3738 – Старынка-Ільюшына ад нулявога да 2,13;
Н-3703 – Ушачы-Німірова ад 5,8 да 9,28 км.
Н-3706 – Кублічы-Ідута ад 8,98 да 9,94.
У планах і рамонт двух мастоў: на дарозе Н-3747 – Пад’езд да Станулева ад Н-3200 Полацк – Ушачы, а таксама на Н-3713 – ад Р116 (Ушачы-Лепель) праз Старое Сяло да Р-46.
Таксама будуць пабудаваны чатыры новыя аўтобусныя прыпынкі з крытымі павільёнамі – у вёсках Павулле, Мосар, Лутава Сяльцо і Астравенец – у трох апошніх адбудзецца замена старых цагляных на тыпавыя.

