15 марта — День Конституции Республики Беларусь

Общество

Сёння мы адзначым першае ў каляндарным годзе дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы ж у яго рамках ладзяцца ўвесь бягучы тыдзень – у краіне праходзіць патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”.

Адзіны ўрок, сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады, круглыя ​​сталы, інфармацыйныя выставы… Пра Асноўны закон, які сімвалізуе нацыянальнае адзінства, суверэнітэт, дэмакратыю і народаўладдзе, маладыя людзі чулі не раз. Дарэчы, і самі з цікавасцю для сябе штосьці адкрывалі. Напрыклад, сямікласнікаў Ушацкай СШ Вікторыю Глінскую, Мікіту Казака і Арцёма Мядзведскага (на здымку), якім сёлета спаўняецца 14, мы сустрэлі ў школьнай бібліятэцы – перад праглядам тэматычнага фільма ў актавай зале яны вылучылі момант, каб азнаёміцца з іншым матэрыялам, непасрэдна патрымаць у руках Канстытуцыю нашай краіны.

Кульмінацыяй акцыі на Ушаччыне стала ўрачыстасць, якая прайшла ўчора ў цэнтры культуры і народнай творчасці. Галоўнымі яе ўдзельнікамі гэтак жа былі 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты, якія атрымалі галоўны ў сваім жыцці дакумент – пашпарт. Падрабязнасці – у наступным нумары газеты.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *