Народный хоровой коллектив «Ветеран» принял участие в областном смотре-конкурсе «Не стареют душой ветераны»

Культура

Народны харавы калектыў “Ветэран” прыняў удзел у абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу “Не старэюць душой ветэраны”, які сабраў больш 120 удзельнікаў. Дарэчы, гэтае творчае спаборніцтва праводзіцца ўжо ў 17 раз.

Ушачане рыхтавалі нумары для ўдзелу ў трох намінацыях: дзве песні ў выкананні хору, сольны вакальны нумар – Ірына Тарасеня, а Ніна Заруба, Тамара Залатухіна і Людміла Мядзведзева чыталі ўрыўкі з твораў беларускіх паэтаў, прычым, апошняя – нашай Тамары Барадзёнак.

Хачу зазначыць, што паколькі ў калектыве з мая няма акампаніятара, мы ўпершыню выступалі пад фанаграму і, зразумела, вельмі хваляваліся. Таму такім прыемным сюрпрызам аказаліся на чужой сцэне (занальны этап праходзіў у Глыбокім) кветкі – букеты хору і Ірыне Тарасені паднеслі яе ўнукі Іван і Дзяніс. Хоць мы і не аказаліся ў ліку лаўрэатаў, аднак ніколькі не засмуціліся, бо збіраемся і спяваем – каб не старэць душой.

Іна КЛІМАВА, кіраўнік калектыву “Ветэран”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *