Порадовали мам юные спортсмены на открытом первенстве Ушачской СДЮШОР по плаванию «Свои победы маме посвящаю»

Cпорт

Паколькі сёлетняе адкрытае першынство Ушацкай СДЮШАР па плаванні праводзілася ў сакавіку ды яшчэ і ў Год беларускай жанчыны, арганізатары далі яму назву “Свае перамогі маме прысвячаю”. І нашы юныя спартсмены стараліся паказаць на водных дарожках лепшыя вынікі, каб парадаваць матуль, любімага трэнера Вікторыю Аноп ды і ўвогуле ўсіх балельшчыкаў.

Гэта ў іх атрымалася! Па тры “золата” ў розных дысцыплінах і дыстанцыях заваявалі Данііл Апёнак і Дзямід Аўтушка, на вышэйшую прыступку п’едэстала ўзняўся таксама Аляксей Салодкін, “срэбрам” адзначыліся Захар Кучаронак і Мацвей Пугач, а апошні дадаў у свой актыў яшчэ і “бронзу”, трэцімі сталі Дар’я Цітова і Дзмітрый Обух. У эстафеце ўшацкая каманда атрымала “срэбра”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *