Разговор про новые торговые точки, освещение, дороги. Председатель Ушачского райисполкома провёл встречу с населением деревни Двор Плино

Общество

Панядзелак хоць і выхадны для работнікаў культуры, аднак у Двор Пліне дзверы клуба былі адчынены. У гэты дзень адбылася сустрэча старшыні райвыканкама С.С.Шамовіча з насельніцтвам. І можна адразу сказаць, што атрымалася яна вельмі перспектыўнай. І не толькі таму, што размова вялася пра развіццё Ушаччыны. Жыхары абмяркоўвалі хвалюючыя іх пытанні, а кіраўнік раёна цікавіўся, чым жыве гэты населены пункт.

Сяргей Сцяпанавіч знаёміў жыхароў з заснаванымі ў краіне праграмамі на наступную пяцігодку з прывязкай да нашага рэгіёну і канкрэтнымі крокамі па іх рэалізацыі. Напрыклад, на кантролі ў Кіраўніка дзяржавы – гандлёвае абслугоўванне насельніцтва, а “Еўраопт” нядаўна заявіў аб сваім намеры адкрываць кропкі ў малых населеных пунктах – Ушацкі райвыканкам адным з першых падаў заяву. Перспектыўны напрамак развіцця раёна – турызм – сем пляцовак падабраны ў розных месцах Ушаччыны для будаўніцтва санаторыяў ці дамоў адпачынку, а для пошуку інвестараў нашы прапановы пададзены ў Нацыянальнае агенцтва па турызме і разышліся па пасольствах і інтэрнэтпляцоўках. Размова зайшла аб рэканструкцыі ліній электраперадач, і жыхары Двор Пліна паведамілі, што некаторыя з іх ужо карыстаюцца электраацяпленнем. У гэтай сувязі паўсталі і пытанні аб нераўнамерным асвятленні вёскі: у катэджнай забудове, дзе лініі заменены, усё зіхаціць, хоць “іголкі збірай”, а ля парка – цемра. Заяўкі аб падключэнні дадатковых ліхтароў узяты на кантроль, аднак прыватныя просьбы паднялі актуальную для раёна праблему – на новых лініях не прадугледжана ні адключэнне часткі ліхтароў, ні памяншэння яркасці, і львіная доля сродкаў, выдзеленых сельвыканкамам на добраўпарадкаванне, ідзе на аплату вулічнага святла. А маглі быць накіраваны на падсыпку і асфальтаванне дарог – такія просьбы паступілі ад жыхароў некаторых вуліц вёскі, а калектыўны зварот – аб дрэннай мабільнай сувязі. Гэта заява таксама будзе накіравана аператарам.

На сустрэчу прыйшло нямала былых работнікаў сельскай гаспадаркі, таму вельмі актыўна абмяркоўваліся перспектывы аграрнай галіны. А вось набліжэнне гарадскіх умоў да вёскі жыхары Двор Пліна ўжо адчулі на сабе – электраацяпленне, станцыя ачысткі вады, стацыянарны і перасоўны ФАПы, магазін, паштовае аддзяленне, бібліятэка і клуб – усё гэта не проста ёсць, а ўстойліва працуе.

Вольга Караленка.
На здымках: старшыня Ушацкага сельвыканкама Г.Глінскі і С.Шамовіч; пытанне задае А.Шкодзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *