Играя – обучаем: сотрудники «Витебскоблгаза» провели профилактическое мероприятие для школьников Ушачского района

Образование и молодежь Общество

Школьны лагер дае магчымасць спалучыць адпачынак з карыснымі ведамі. Менавіта такую мэту ставілі перад сабой супрацоўнікі “Віцебскаблгаза”, якія прыехалі ва Ушацкі раён з яркай і насычанай прафілактычнай праграмай. Іх задача – у забаўляльнай форме нагадаць дзецям аб правілах бяспечнага карыстання газам у побыце і зрабіць так, каб пачутае запомнілася.

Спецыялісты падрыхтавалі інтэрактыўную праграму, у якой навучанне непрыкметна перапляталася з гульнёй. Школьнікі збіралі з пазлаў газавую машыну, праходзілі тэматычныя станцыі, адказвалі на пытанні, выконвалі заданні і зараблялі прызы. Асабліва шмат эмоцый выклікала сустрэча з аніматарам – Газавічком. Вясёлы персанаж суправаджаў рабят на працягу ўсяго мерапрыемства, фатаграфаваўся з імі, падбадзёрваў і дапамагаў спраўляцца з заданнямі.

Адным з самых уражлівых момантаў стала дэманстрацыя робата-сабачкі. Дзеці з захапленнем назіралі, як механічны гадаванец выконвае каманды, рухаецца, рэагуе на жэсты і дэманструе магчымасці сучасных тэхналогій. Гэта “фішка” мерапрыемства не толькі здзівіла хлопчыкаў і дзяўчынак, але і паказала, што бяспека і тэхніка — гэта вельмі цікава і сучасна.

У завяршэнне праграмы школьнікі паглядзелі навучальны спектакль. Тэатралізаваная пастаноўка ў лёгкай і даступнай форме нагадала пра тое, як важна выконваць правілы пры выкарыстанні газавага абсталявання, што рабіць пры выяўленні паху газу і чаму нельга пакідаць уключаную пліту без нагляду.

Прафілактычнае мерапрыемства, арганізаванае “Віцебскаблгазам”, стала яркім і запамінальным канікулярным момантам.

Анастасія ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *