159 вакансій прапануюць на пачатак красавіка ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама.
У ліку навінак – пасады загадчыка ўчастка і лабаранта на райветстанцыі; намесніка начальніка аддзела па рабоце з плацельшчыкамі ў падатковай службе; загадчыка гаспадаркі ў цэнтральнай бібліятэчнай сістэме; інжынера па праектна-каштарыснай рабоце, акампаніятара, пакаёўкі ў санаторыі “Лясныя азёры”; трактарыста-машыніста ва УП “Сафійскія дары”; жывёлавода ў ААТ “Ільюшынскі”; дворніка (для работы ў Глыбачанскім СДК) і мастака-афарміцеля ў цэнтры культуры і народнай творчасці; прадаўца ў магазіне “Санта”.
Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях складае ад 858 да 3500 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам” ці па тэлефонах: 5-18-57, 5-73-51.

