Ва Ушацкім музеі народнай славы на мінулым тыдні адкрылася выстава работ Зінаіды Фокаўны Беразанскай «Таленты Богам нам дадзены на добрыя справы».
Зінаіда Беразанская стварыла сотні абразоў, 52 з іх знаходзяцца ў музеі гісторыі і культуры г.Наваполацка, а 46 – у Полацкім цэнтры рамёстваў.
Галоўнае месца ў экспазіцыі займаюць лікі святых, а таксама карціны на біблейскія тэмы. Работы выкананы ў рэдкай і працаёмкай тэхніцы вышыўка-насціл з крэпам, якая патрабуе асаблівай дакладнасці, цярпення і мастацкага чуцця.
Выстава будзе працаваць да канца месяца, а музей спецыяльна адкрыты да 19 гадзін, каб нават у працоўны дзень мы змаглі культурна ўзбагаціцца.
Анастасія ПОЛАЗАВА.

