Как избежать укуса клеща?

Здравоохранение

 

З укусамі кляшчоў да медыкаў у Беларусі сёлета звярнулася ўжо некалькі дзясяткаў чалавек, у іх ліку – і адзін жыхар Ушаччыны. Нагадаем, што насякомае з’яўляецца пераносчыкам шэрагу небяспечных захворванняў.

Любімыя месцы пасялення кляшчоў – лясы з густым травастоем. Усё часцей можна сустрэць іх і ў горадзе. Яны “чуюць” чалавека здалёк, а нападаюць з аднаго метра. Асаблівая актыўнасць назіраецца ў 9 і 20 гадзін. Звычайна насякомае непрыкметна прысмоктваецца да галавы, шыі, корпусу.

Калі ідзяце ў лес, апранайцеся так, каб зменшыць магчымасць пранікнення кляшчоў пад адзенне. Кашулю запраўце ў штаны, а іх – у шкарпэткі і боты, валасы схавайце пад галаўны ўбор. Нанясіце на адзенне і адкрытыя ўчасткі цела акарыцыдна­-рэпелентныя сродкі. Пасля вяртання агледзьце сябе: калі ўбачылі паразіта, прадэзінфіцыруйце месца ўкусу і пастарайцеся падчапіць яго стэрыльнай іголкай, выдаліць як стрэмку, а пасля апрацаваць ёдам і заклеіць ранку. Можна выкарыстаць і іншы спосаб: накінуць на галаву кляшча пятлю з ніткі і, акуратна разгойдваючы, вырваць са скуры. Пры гэтым нельга выкарыстоўваць масла, крэм, вазелін: яны закрываюць дыхальныя адтуліны насякомага і правакуюць выкід інфекцыі. Не расціскайце кляшча! Калі ж выпадкова зрабілі гэта, вымыйце рукі з мылам.

І ўсё ж лепш для выдалення насякомага звярнуцца ў лячэбную ўстанову, дзе спецыялісты зробяць гэта правільна і дадуць кансультацыю па далейшых дзеяннях. Даследаваць насякомае на наяўнасць хваробы Лайма, клешчавага энцэфаліту і іншых інфекцый можна ў Віцебску (вул.Жасткова, д.25, тэлефоны: 8-0212 37-21-19, 37-96-74) і Оршы (вул.Льва Талстога, д.14, 8-0216 54-42-05). Кошт працэдуры зараз складае 44,57 і 53,69 рубля адпаведна. Установы працуюць з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 16.00 і з 8.00 да 17.00.

Ала НІКІЦЕНКА, інструктар-валеолаг Ушацкага РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *