Выратавальнікі Віцебшчыны пляцоўкай для правядзення абласных галіновых спаборніцтваў па плаванні нязменна выбіраюць “Юнацтва-Ушачы”. У 9-ы раз на наш спарткомплекс прыехалі работнікі МНС з усіх раёнаў, каб вызначыць мацнейшых плыўцоў.
На водных дарожках сёлета змагаліся 25 каманд. Абсалютную перамогу заваявали прадстаўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада №1 ААТ “Нафтан”, “срэбра” спаборніцтваў дасталася Полацкаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, трэцяе месца занялі плыўцы Віцебскага гарадскога аддзела. Каманда Ушацкага РАНС размясцілася на 6-м месцы турнірнай табліцы.
Падводзіліся вынікі і ў асабістых заліках. Ва ўзроставай катэгорыі да 30 гадоў трэцяе месца заняў навічок Ушацкага райаддзела Савелій Андрэеў, а перамогу ў гэтым заплыве прадказальна заваяваў удзельнік з полацкай каманды Уладзіслаў Бабкін, які раней працаваў на нашым спарткомплексе трэнерам па плаванні. Дастойныя вынікі паказалі і ўшачане Аляксандр Сакалоў, Дзмітрый Дахін і Рыта Хрыпель.
Вольга КАМАРКОВА.
На здымку: на п’едэстале – С.Андрэеў, У.Бабкін.

