От замков до „Экстрим Прорыва“. Что предлагал Ушачский турцентр на XXVIII Международной выставке-ярмарке туристических услуг «Отдых-2026»

Общество

Павялічыць да 2030 года ўклад турызму ў эканоміку краіны мінімум у два разы – такую задачу паставіў лідар нашай дзяржавы на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу. Зараз у валавы ўнутраны прадукт гэта сфера прыносіць крыху больш за 2%.

Паспрыяць вырашэнню задачы павінна актывізацыя дзейнасці турыстычных інфармацыйных цэнтраў, якія атрымалі больш шырокія паўнамоцтвы. У прыватнасці, зараз яны могуць ажыццяўляць тураператарскую дзейнасць, экскурсійнае абслугоўванне, гандляваць сувенірнай, рамеснай і іншай падобнай прадукцыяй.

Асвойваюць новыя паслугі і магчымасці і ва Ушацкім турцэнтры. Гэтымі днямі, напрыклад, па заяўцы раённай ветэранскай арганізацыі распрацавалі тур па замках і храмах Беларусі з наведваннем Крэва, Гальшан і іншых месцаў, прынялі заказ экскурсіі для адпачываючых у “Лясных азёрах” (у штаце ТІЦ – тры атэставаныя экскурсаводы).

Супрацоўнікі ўстановы выкарыстоўваюць кожную магчымасць для рэкламавання патэнцыяла раёна. Так, вельмі плённым аказаўся ўдзел у нядаўнім XXVIII  Міжнародным выставе-кірмашы турыстычных паслуг “Адпачынак-2026”. “Інтарэс да нашай пляцоўкі быў вялікі. Распытвалі пра “Экстрым Прарыў”, пра тое, дзе можна размясціцца – мы расказалі пра палатачны гарадок, дамоўленасці з ушацкімі аграэкасядзібамі, гасцініцамі Полацка і Наваполацка, паслугі трансфера. Цікавіліся пуцёўкамі ў санаторый, магчымасцю прыехаць на тур выхаднога дня ў спарткомплекс. Кантактавалі з намі і юрыдычныя асобы: вылучалі экалагічныя плюсы Ушаччыны і раіліся наконт адкрыцця тут турыстычнай справы. Знаёміць наведвальнікаў з патэнцыялам раёна нам дапамагалі яркія рэкламныя буклеты, а таксама распрацаваны сумесна з нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі “Цізер турыстычнага кластара” з інфармацыяй для інвестараў”, – падзялілася з намі дырэктар ТІЦ Дар’я Мілая.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *