Рассказываем, как прошли финальные соревнования по шахматам в рамках областной спартакиады среди детей и юношества в Витебске

Общество

Д.Свірко, В.Бялко, У.Барысёнак, С.Багданава, У.Свірко, А.Вяр’ясаў.

Усе ведаюць, што ў нашым раёне – дастойныя шахматныя традыцыі, вось толькі гучныя дасягненні на ніве гэтай інтэлектуальнай гульні звязаны ў асноўным з ігракамі сталага ўзросту. Таму вельмі прыемна, калі поспехамі на спаборніцтвах вылучаюцца юныя шахматысты. Гэтымі днямі з Віцебска прыйшла добрая навіна: каманда ўшацкіх школьнікаў заняла ІІІ месца на сборніцтвах па шахматах у рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва.

Гонар нашага раёна адстойвалі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Шахматыст” раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Кіруе ім прызнаны майстар гэтай старажытнай гульні Уладзімір Барысёнак, і мы папрасілі яго расказаць пра ўдзельнікаў каманды.

– Права гуляць на першай дошцы зараз мае Віктар Бялко – і нават не скажаш, што калі тры з паловай гады таму ён прыйшоў на нашы заняткі, то слаба ўяўляў, як ходзяць фігуры. З нуля пачынаў навучанне і Аляксей Вяр’ясаў, які таксама дасягнуў прыкметнага прагрэсу. А вось Дзяніс і Ульяна Свірко першыя шахматныя веды атрымалі ў сваёй сям’і, а зараз паспяхова іх развіваюць. Прыемнай падзеяй стала далучэнне да нашага аб’яднання Сафіі Багданавай, якая летась пераехала ва Ушачы з Полацка: справа ў тым, што ў складзе каманды на турнірах абавязкова павінны быць дзяўчаты, і ў нас цяпер з гэтым няма праблем. Вядома ж на занятках мы разбіраем партыі, рашаем задачы, але асноўныя навыкі, адрэналін ад шахматных баталій дзеці атрымліваюць толькі ў час адказных паядынкаў, таму пры кожнай магчымасці выязджаем на спаборніцтвы, – патлумачыў нам Уладзімір Ільіч.

Віншуем юных ігракоў і іх настаўніка! Для некаторых з іх, дарэчы, гэта дэбютная ўзнагарода, якая дакладна стане добрым стымулам для трэніровак.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *