Расписание богослужений на Радуницу

Общество

У гэты дзень праваслаўныя дзеляцца з памерлымі продкамі радасцю ўваскрашэння Ісуса Хрыста, а значыць і будучага ўсеагульнага. Радаўніца – дзень не смутку, а радасці, які яшчэ называюць Вялікаднём памерлых.

У храмах служацца асаблівыя службы, а таксама паніхіды – першыя пасля Вялікадня. Людзі падаюць запіскі аб памерлых, а потым ідуць на могілкі, прыбіраюць пахаванні родных, таксама чытаюць малітвы. Захавалася і язычніцкая традыцыя несці ежу і чырвоныя яйкі, хаця царква не вітае раскладанне прадуктаў на магілах. Лепш пакінуць ахвяраванні ў храмах, якія потым раздаюцца тым, хто мае патрэбу. І ні ў якім разе не варта распіваць на могілках спіртное.

Богаслужэнні на Радаўніцу, 21 красавіка, пройдуць: ва Ушачах – у 8.30, Арэхаўне – у 9.00, Дубраўцы – у 11.00, Вашкове – у 12.30 і Кублічах – у 13.00.

Іерэй Аляксандр Таляронак, благачынны Ушацкай праваслаўнай акругі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *