Сад женских имён посадили в деревне Селище

Общество

Летась у вёсцы Селішча заклалі парк, а ў Год беларускай жанчыны вырашылі пасадзіць яблыневы сад. З ініцыятывай выступіў самы неабыякавы жыхар гэтага населенага пункта Дзмітрый Хамёнак, старшыня Кубліцкага сельвыканкама Марыя Ярмош вывесіла аб’явы, і на прапанову адгукнуліся многія жыхары не толькі гэтай вёскі, але і навакольных.

Так, яшчэ адзін актывіст сельсавета Віктар Мялешка сабраў на суботнік вяскоўцаў з Загуззя і Рыбакоў, а Віктар Стукан з Дарошкавіч прыйшоў з дзвюма яблынькамі – сваёй і Пятра Карчэўскага, які не мог прыняць удзел у суботніку, аднак хацеў пакінуць свой след. Патрыётам малой радзімы лічыць сябе і Аляксандр Жаўронак – у Селішчы жыве яго маці, тут скончыў школу і хоць па стане здароўя не можа спраўляцца з цяжкой фізічнай працай, аднак саджанец таксама перадаў. Сяргей Кухарэнка, наадварот, прыйшоў на суботнік, а дрэўца пасадзіў у гатовую лунку некалькімі днямі пазней.

Кожны з удзельнікаў набываў іх самастойна, папярэдне абмеркаваўшы, што гатункі павінны быць розных тэрмінаў выспявання. І праз некалькі год радаваць пладамі будуць як раннія, так і познія яблыні. Цікава, што перавагу актывісты аддавалі гатункам з жаночымі імёнамі. Віктар Хадасевіч, напрыклад, спецыяльна спыніўся на позняй Элізе, Віктар Грабоўскі аддаў перавагу таксама лёжкай Алесі. І хоць у суботніку прымалі ўдзел і жанчыны, ім даручалі толькі лёгкія справы.

Усёй талакой выбіралі і месца – спыніліся на пустыры па вуліцы Маладзёжнай – сонечнае, з лёгкай глебай, і што немалаважна, у блізкасці да дома Д.Хамёнка, каб саджанцы не перакачавалі ў прыватны сад.

“Дамовіліся, што паліваць і даглядаць будзем таксама талакой, і я не сумняваюся, што 20 яблынек хутка акрэпнуць. Бо ніводнага разу летась не нагадала селішчанцам пра абкос парка – яны ўсё рабілі своечасова”, – падкрэсліла М.Ярмош.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *