Жители Ушаччины присоединились к акции «Беларусь синеокая»

Общество

Рэспубліканская прыродаахоўная акцыя “Беларусь сінявокая” праходзіла гэтымі днямі ў краіне. Яе мэтай было не толькі навядзенне парадку ля рэк і азёр, а і прыцягненне ўвагі грамадства да тэмы беражлівых адносін да прыроды. Найперш у поле зроку ўдзельнікаў трапілі вадаёмы, папулярныя ў насельніцтва і турыстаў.

Вядома ж, да годнай справы далучыліся і жыхары азёрнай Ушаччыны. Работнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Сарочынскага сельвыканкама, грамадскія эколагі, супрацоўнікі БТПР, вучні і настаўнікі Арэхаўскай школы аб’ядналіся ў вялікую брыгаду і правялі ўборку прыбярэжнай паласы возера Арэхаўна. У час акцыі было сабрана некалькі мяхоў смецця – у асноўным, ПЭТ-тары.

“Забруджванне берагоў пластыкам, бытавымі адходамі і іншым смеццем не толькі псуе краявіды, а і наносіць урон экасістэмам: таксічныя рэчывы забруджваюць глебу на дзесяцігоддзі, трапляюць у ваду, пагражаючы флоры і фауне”, – падкрэслівае начальнік раённай інспекцыі Міхаіл Шук.
Наталля Багдановіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *