Накануне 9 мая на Ушаччине прошла традиционная выплата единовременной материальной помощи

Общество

Напярэдадні 9 Мая ў Беларусі стартавала традыцыйная выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў.

Радасна сустракаў гасцей на парозе свайго дома ва Ушачах Пётр Мечыслававіч Мажэйка (на здымку ў цэнтры). “Для мяне гэтыя майскія дні – асаблівыя, – прызнаўся былы вязень. – Цёплыя сустрэчы з прадстаўнікамі раённай улады, сацыяльных службаў, грамадскіх аб’яднанняў… Адчуваю вялікую ўвагу, пашану да сябе з боку дзяржавы і землякоў”.

Ад імя прысутных член Савета Рэспублікі, старшыня райсавета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч падзякавала мужчыну за яго вялікі ўклад у развіццё Ушаччыны: “Вы актыўна ўдзельнічаеце ў выхаванні моладзі, дзеліцеся праўдай пра мінулае. І вельмі сімвалічна, што днямі Ваша прозвішча было занесена на раённую Дошку гонару. Моцнага Вам здароўя і бадзёрасці духу!”.

Віншавальны дэсант пабываў таксама ў Градзянцы, Астравенцы, Белюкоўшчыне. Матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі і падарункі ад грамадскіх арганізацый атрымалі пяцёра былых вязняў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *