Следователи Беларуси и России в канун Дня Великой Победы посетили мемориальный комплекс «Прорыв»

Общество

Следчыя Беларусі і Расіі неўпершыню наладжваюць да Дня Вялікай Перамогі патрыятычныя аўтапрабегі. Што адметна, адной з галоўных кропак у маршрутным лісце сёлетняга стаў наш мемарыяльны комплекс “Прарыў”.

Для афіцэраў і іх сямей быў праведзены мітынг, падчас якога да мемарыяльных пліт ускладзены вянкі і кветкі. Госці раёна даведаліся пра гісторыю прарыву варожай блакады і адкрыцця мемарыяла, прагуляліся па зямлянках, наведалі “лясную школу”.

Як адзначыў начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Аляксандр Гуцко, падобныя мерапрыемствы – гэта даніна павагі савецкаму народу, які атрымаў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Адзінства беларусаў і расіян, якое было ў тыя кровапралітныя гады, працягваецца. Не так даўно па запрашэнні смаленскіх калег следчыя Віцебшчыны пабывалі ў іх у гасцях, пазнаёміліся з пошукавай работай – узнікла ідэя арганізаваць сумесны аўтапрабег. Сёлета яго паўтарылі, прымеркаваўшы таксама да 15-годдзя з дня ўтварэння Следчых камітэтаў
абедзвюх краін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *