Витебск готовится к фестивалю «Славянский базар»

Культура

  • Прадстаўлены новы фірменны стыль XXXV юбілейнага Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. На лагатыпе зроблены акцэнт на ладдзю – сімвал руху наперад, развіцця і надзеі. Нязменны сімвал форуму – васілёк – таксама на ім адлюстраваны.
  • У Летнім амфітэатры зараз ідзе мадэрнізацыя, якая ўключае ў тым ліку замену сядзенняў у глядзельнай зале. Для зручнасці публікі больш шырокія складныя крэслы з пружынным механізмам манціруюць такім чынам, каб яны не перашкаджалі рухам гледачоў пад рытмы музыкі.
  • Поўным ходам ідзе продаж білетаў на канцэрты ў Летнім амфітэатры і на стадыёне ЦСК “Віцебскі”. Попытам сярод моладзі карыстаюцца білеты на канцэрт “Рытмы лета” ў ноч з 17 на 18 ліпеня, а сярод больш сталых – начная канцэрт-дыскатэка “Залаты хіт” – адна з самых яркіх традыцый фестывалю. Актыўна раскупляюцца квіткі на сольнікі Рыгора Лепса, Алега Газманава, Уладзіміра Прэснякова.
  • Паступілі ў продаж білеты на камерныя канцэрты ў Віцебскай філармоніі. Можна набыць іх і на спектаклі, у тым ліку ў рамках сумеснага праекта “Юбіляр у гасцях у юбіляра” Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і тэатра імя М.Ярмолавай з Расіі. Абодвум тэатрам спаўняецца 100 гадоў і да сваіх юбілеяў яны падрыхтавалі выдатны рэпертуар.
  • Сёлета на фестывалі будзе шмат джазавай музыкі як ад тытулаваных калектываў, так і ад пачынаючых артыстаў. Цікавыя падзеі чакаюць знатакоў харэаграфічнага мастацтва. З Сербіі на “Славянскі базар” прыедзе харэаграфічны калектыў “Кола”, які сумесна з беларускім ансамблем танца, музыкі і песні “Талака” падрыхтаваў яркую праграму.
  • Да 5 чэрвеня праходзіць адбор валанцёраў. Летась іх было сто, сёлета плануецца набраць 150, паколькі патрабуецца дадатковая колькасць у летні амфітэатр і Цэнтральны спартыўны комплекс. Крытэрыі наступныя: валанцёр павінен быць паўналетнім, актыўным, жыццярадасным, адказным, вітаецца веданне замежных моў для жадаючых працаваць у службе міжнароднага аддзела. Яны будуць сустракаць і суправаджаць гасцей фестывалю, дапамагаць у акрэдытацыі.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *