В Ушачском районе 17 летних лагерей готовы к оздоровительной компании школьников

Общество

Летнік у Арэхаўне.

Да пачатку летніх канікул застаецца некалькі дзён – і ўстановы адукацыі Ушаччыны ўжо гатовы да аздараўлення і насычанага адпачынку школьнікаў. У чэрвені-жніўні ў 17 лагерах плануецца заняць 479 юных жыхароў раёна.

З 1 па 19 чэрвеня ва ўсіх школах будуць працаваць дзённыя выхаваўча-аздараўленчыя летнікі. У гэты ж час у Вялікадолецкай і Ільюшынскай СШ адкрыюцца лагеры працы і адпачынку. Такія ж з 8 па 26 чэрвеня будуць у Глыбачанскай і Арэхаўскай школах, а з 22 чэрвеня па 11 ліпеня – ва Ушацкай. У апошняй таксама з 1 па 19 чэрвеня і з 22 чэрвеня па 11 ліпеня запросяць вучняў ваенна-патрыятычныя лагеры, работа якіх будзе арганізавана сумесна з райаддзеламі па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў.

Парадуюць і палатачныя турысцка-краязнаўчыя летнікі з кругласутачным знаходжаннем. Рухомы “Альтаір” ад раённага цэнтра дзяцей і моладзі з 22 па 26 чэрвеня будзе дыслацыравацца ля Ільюшынскай СШ, а з 26 па 30-га – ля Вялікадолецкай. “Прарыў” ад Ушацкай школы збярэ на базе Глыбачанскай СШ аматараў турызму з 6 па 14 ліпеня. Работа ж “Віцязя” тут ужо пачалася – такім чынам вучэбна-палявыя зборы праходзяць хлопцы-дзесяцікласнікі з усяго раёна.

Санітарны пакой у “Азёрным”.

З 22 чэрвеня па 11 ліпеня ў РЦДіМ запрашае школьнікаў летнік мастацкага профілю. А на наступным тыдні ў Арэхаўне адкрыецца кругласутачны выхаваўча-аздараўленчы лагер “Азёрны”. Акуратная тэрыторыя з пляцоўкамі для спорту і адпачынку, аздобленыя новай мэбляй, сантэхнікай памяшканні – тут ужо ўсё гатова для прыёму дзяцей. Нагадаем: летнік будзе працаваць у чатыры змены, кожная працягласцю 15 дзён. Першая стартуе 5 чэрвеня, другая – 23 чэрвеня, трэцяя – 10 ліпеня, чацвёртая – 28 ліпеня. Поўны кошт пуцёўкі складае 636 рублёў, бацькоўская даплата – 334. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па нумары 5-85-40.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *