Май – время заготовки лекарственного сырья. Что и когда собирать, рассказывает травник

Калейдоскоп

Май – час квецені, росту раслін і адпаведна – збору лекавай сыравіны. У лесе, а то і блізка ля дамоў растуць дрэвы, кусты і кветкі, практычна кожная з якіх валодае гаючым эфектам. Што збіраюць у канцы мая і пачатку лета, мы запыталіся ў траўніка Аляксандра Віктаравіча Крацёнка.

– Кветкі раслін збіраюць у пачатку цвіцення, многія з якіх маюць вельмі шырокі спектр дзеяння. Бэз – настойкі суквеццяў любога колеру – моцны антысептык, прыкладаюць да ран, гнойных нарываў, каб не было заражэння і ацёкаў. Карысны ён пры лячэнні мноства прастудных захворванняў (разрэджвае і выводзіць макроту пры кашлі), мышачных болях і пры хворых суставах. Конскі каштан – кветкі можна сушыць і заварваць – атрымаем вітамінную гарбату, настойку прымяняюць пры варыкозным расшырэнні вен, а таксама пры хворых суставах.

Раю запасціся лістамі сунічніку – збіраюць пасля адцвітання і да выспявання ягад. У гэтай расліны карысныя і ягады, і лісты, і карані, а лекавы эфект гарбата аказвае абсалютна на ўсе органы. У час квецені збіраюць чыстацел – зразаюць яго ад зямлі. Рабіць гэта можна ўсё лета, аднак лепш у пачатку і браць з зацененых месцаў.

Галінкі багунніку – адварам з іх лечаць не толькі хранічныя бранхіт, астмы, але і хваробы сэрца, пячонкі. Іх можна проста нюхаць – пашырае сасуды, здымае ціск. Наогул у гэты час нарыхтоўваюць лісты ўсіх вечназялёных раслін – бруснічніку (захворванні нырак), ядлоўцу, баравой маткі (жаночая трава), грушанкі (мужчынская).

Кару з дрэў збіраюць у час руху соку, аднак на ўласным вопыце пераканаўся, што з асіны і вярбы лупіцца выдатна ў пачатку чэрвеня. Гэта даступны сродак пры цукровым дыябеце ІІ ступені, цысцітах і іншых захворваннях мачавога пузыра, а таксама пры алергіях.

Карані лопуху выкарыстоўваю асобна, а таксама ў сумесі з каштанам, бэзам, дзьмухаўцом пры лячэнні суставаў. Падыходзяць толькі двухгодкі – дзеткі расліны, якія выкопваць у пачатку-сярэдзіне чэрвеня.

Ва ўсіх пералічаных раслінах вельмі шырокі спектр дзеяння. А каб ён спрацоўваў, трэба правільна нарыхтоўваць і вельмі акуратна прымяняць, практычна ў кожнага лекавага сродку існуюць супрацьпаказанні.

Падрыхтавала Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *