Медыкі найбуйнейшых устаноў аховы здароўя Віцебшчыны працягваюць ажыццяўляць прыём пацыентаў, кансультаванне калег у раённых бальніцах.
Так, у чэрвені ва Ушацкую ЦРБ прыедуць:
12 чысла – кардыёлаг і неўролаг (папярэдні запіс у будныя дні з 8.00 да 16.00 па тэлефонах: 5-91-35, 5-75-13), анколаг (кабінет №51, 5-75-87), дзіцячы неўролаг (дзіцячая кансультацыя, 5-75-03);
23-га – дэрматавенеролаг (кабінет №17 паліклінікі, 5-21-57, +375 29 190-57-03), неўролаг (5-91-35, 5-75-13), а таксама галоўны пазаштатны інфекцыяніст (5-77-56). Трапіць да ўсіх можна з 10.00 да 14.00.

