Аграрыі раёна актыўна ўключыліся ў работы па ўборцы ўраджаю збожжавых.
Для забеспячэння належнага ўзроўню пажарнай бяспекі, работнікамі Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на пастаяннай аснове арганізавана інструктыўна-тлумачальная работа на ўказаных аб’ектах з правядзеннем выступленняў у працоўных калектывах, гутарак, інструктажоў. Акрамя таго, сумесна з зацікаўленымі службамі праводзяцца прафілактычныя рэйды на сельгаспрадпрыемствах.
Першачарговая ўвага ратавальнікаў звяртаецца на бяспеку аб’ектаў па выкананні супрацьпажарнага рэжыму (недапушчальнасць курэння на аб’ектах; спальванне сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў, адходаў грубых кармоў і інш.), выканання мерапрыемстваў па недапушчэнні пажараў, ачысткі прылеглай тэрыторыі ад смецця і расліннасці, узворванне месцаў захоўвання грубых кармоў, функцыянавання вартавой аховы, прыняцце мер па абмежаванні доступу да аб’ектаў (месцаў) захоўвання, старонніх асоб, захаванні супрацьпажарных разрываў і адлегласцяў, бяспечнае размяшчэнне месцаў захоўвання кармоў і іншых матэрыялаў, тэхнікі і г.д.
Асаблівая ўвага нададзена тэхніцы, задзейнічанай на жніве. Падчас праведзенай работы выяўлены шэраг недахопаў, па якіх падрыхтаваны адпаведныя інфармацыі для прыняцця вычарпальных мер па ліквідацыі выяўленых недахопаў.


