Работники УП ЖКХ продолжают установку евроконтейнеров на площадках райцентра

Общество

Камунгасаўцы працягваюць устаноўку ў райцэнтры новых кантэйнераў, перададзеных прадпрыемству ў рамках рэалізацыі зацверджанай летась Дзяржаўнай стратэгіі па звароце з адходамі.

Днямі ўмяшчальныя ацынкаваныя еўраскрыні з’явіліся ля магазіна “Прыазёрны”, на пляцоўках вуліц Еўдакіі Лось і Каранеўскага, ля гарадскіх могілак на Кастрычніцкай. “Добра, што новыя кантэйнеры закрываюцца: вецер не разносіць смецце, менш распаўсюджваецца пах, што асабліва важна летам”, – падзяліліся з намі мясцовыя жыхары.

“Вельмі хочацца, каб людзі беражліва ставіліся да новага абсталявання, выкідвалі ў ёмістасці толькі тое, для чаго яны прызначаны – цвёрдыя камунальныя адходы, – зазначае майстар па добраўпарадкаванні УП ЖКГ Ганна Талалуева. – Асабліва актуальна гэта для кантэйнернай пляцоўкі ля могілак, дзе скрыні пастаянна загружаюць суччам, травой, рэшткамі помнікаў – хоць яны і зроблены з трывалага матэрыялу, але не разлічаны на такое змесціва. Хачу нагадаць, што злева ад могілак абсталявана спецыяльная пляцоўка для часовага захоўвання адходаў – менавіта туды і варта змяшчаць падобнае смецце”.

Ганна Яўгенаўна звярнула ўвагу на яшчэ адзін момант, што датычыцца прыгаданага аб’екта. Некаторыя грамадзяне, калі прыбіраюць пахаванні сваіх родных, не абцяжарваюць сябе тым, каб вынесці смецце, а проста кідаюць яго ў кучы ля суседніх магіл. Нядаўна камунгасаўцы, сабраўшы брыгаду са сваіх работнікаў, правялі на цэнтральных могілках суботнік і ўбралі некалькі падобных “сметнікаў”. Вось толькі не ўпэўнены, што парадак там захаваецца надоўга, таму ўстанавілі на аб’екце камеру відэаназірання і несумленных грамадзян будуць “выхоўваць” з дапамогай штрафаў.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *