Сотае вяселле

Общество

100 свадьба 033CалавейУ суботні дзень, 21 лістапада, работнікі аддзела загс Ушацкага райвыканкама як заўжды рыхтаваліся да ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу. Усё як звычайна, толькі ў сцэнарый трэба было ўносіць прыемныя карэктывы. Па-першае, начальнік аддзела загса Алена Мікалаеўна Малашчанка рыхтавала асаблівыя словы з нагоды таго, што гэтая рэгістрацыя шлюбу стала юбілейнай – сотай у бягучым годзе. Па-другое, менавіта з яе нагоды на ўрачыстасць прыбылі нечаканыя госці. І толькі для таго, каб зрабіць маладым прыемны сюрпр 
 

 

 

 

 

І вось па традыцыі на прыгожы белы ручнік ступаюць жаніх Іван Уладзіміравіч Салавей і нявеста Людміла Мікалаеўна Малафей. Пачынаецца ўрачыстая цырымонія. Як заўжды, яна вельмі хвалюючая і чуллівая, даволі змястоўная, з мноствам прыемных і сімвалічных абрадавых акалічнасцяў.

Канечне, падчас уручэння першага сямейнага дакумента – пасведчання аб заключэнні шлюбу – А.М.Малашчанка зрабіла акцэнт на тым, што ў кнізе рэгістрацыі актаў аб заключэнні шлюбу зроблены запіс за нумарам 100, і гэтая ўрачыстая рэгістрацыя з’яўляецца юбілейнай, а таму яна ўтрымлівае мноства сюрпрызаў і нечаканасцяў. Павіншаваць маладых у гэты святочны для іх дзень прыйшла намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская. Цёплымі словамі і шчырымі пажаданнямі яна віншавала маладажонаў і давала ім карысныя парады для доўгага сумеснага жыцця. Старшыня Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А.В. Пашковіч паднесла маладым падарунак – набор посуду – з нагоды юбілейнай рэгістрацыі шлюбу. А спецыялісты КУСГП “Вялікадолецкае”, дзе працуюць маладыя, падарылі сваім работнікам каляровы тэлевізар. Уручалі падарунак у загсе галоўны бухгалтар гаспадаркі В.В.Станкевіч і інжынер А.М.Васілевіч.

Канечне, гэта ўсё прыемна дапоўніла ўрачыстасць і стала адчувальнай дапамогай маладой пары на пачатку сумеснага жыцця. А самы галоўны падарунак цяпер ужо маладой сям’і Салавей зрабіла КУСГП “Вялікадолецкае” – выдзелены новы дом для шчаслівага і доўгага сямейнага жыцця.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *