В канун Дня молодёжи чествовали лучших молодых работников организаций и предприятий Ушачского района

Образование и молодежь Экономика и малый бизнес

У нашым раёне стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня моладзі ўшаноўваць лепшых маладых работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Ушаччыны. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама стварае своеасаблівую маладзёжную дошку гонару, ну а “Патрыёт” традыцыйна знаёміць чытачоў з элітай новага працоўнага пакалення ўшачан.

ВОЛЬГА АНТАНОВІЧ

Спецыяльнасць укладчыка-упакоўшчыка ТАА “Твестуба” для маладой дзяўчыны даволі няпростая, яна патрабуе высокай працаздольнасці, лоўкасці і канцэнтрацыі ўвагі. Вольга валодае ўсімі гэтымі якасцямі, а калі ўзнікае вытворчая неабходнасць, працуе і ў пазаўрочны час. Галоўным жа ў жыцці лічыць сваю сям’ю: Вольга любячая жонка, добрая гаспадыня і пяшчотная маці для сваёй дзесяцігадовай дачкі.

ВІКТАР АЎДОШКА

Хутка даімчыць супрацоўнікаў райаддзела міліцыі ў любую кропку раёна, калі ўзнікне такая патрэба. За сем гадоў, якія міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы працуе ў РАУС, ён праявіў сябе з найлепшага боку, шмат увагі надае стралковай і фізічнай падрыхтоўцы. У вольны час любіць паглядзець спартыўныя трансляцыі: на праходзячым зараз чэмпіянаце свету па футболе хварэў за зборную Іспаніі. А вось сэрца маладога чалавека пакуль свабоднае: да выбару будучай спадарожніцы жыцця ён ставіцца сур’ёзна.

МІКАЛАЙ БАРАТЫНСКІ

Працуе на пасадзе інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС. Жыхароў раёна, якія ў свой час мелі праблемы з законам, ён ведае не толькі па прозвішчах, але і ў твар: службовы абавязак Мікалая – зрабіць усё магчымае, каб гэтыя людзі не вярнуліся на крывую крымінальную дарожку. Такая работа патрабуе вытрымкі і добрай фізічнай падрыхтоўкі, з якой у інспектара праблем няма: ён прадстаўляе калектыў на раённых і абласных спартыўных спаборніцтвах.

КАЦЯРЫНА БЫКАВА

Працуе лабарантам будаўнічых матэрыялаў і вырабаў ДРБУ-105. У прыватнасці, яна сочыць, каб выраблены на прадпрыемстве асфальт адпавядаў стандартам якасці. Дзяўчына ставіцца да сваіх абавязкаў вельмі адказна, усё, за што бярэцца, выконвае дакладна. Кацярына завочна набывае вышэйшую педагагічную адукацыю і ўвогуле з’яўляецца чалавекам шматбаковых інтарэсаў. Любіць актыўны лад жыцця: падарожжы, знаёмствы з цікавымі людзьмі, заняткі спортам..

ІРЫНА ДОЛГАЯ

Галоўны бухгалтар “Харчгандлю”– лідар па жыцці. І ва Ушацкай школе, і ў Полацкім сельскагаспадарчым каледжы арганізоўвала равеснікаў на цікавыя мерапрыемствы. Ды і ўласнай сям’ёй імкнуцца жыць актыўна, таму кожнае лета плануюць падарожжы ў розныя мясціны замежжа і Беларусі. Нягледзячы на малады ўзрост Ірына мае ўжо сына-пяцікласніка і… дзве вышэйшыя адукацыі. Прычым пасля заканчэння ПДУ асэнсавана асвоіла курс кіравання прадпрыемствам у Гомельскім універсітэце, бо ўпэўнена – веды ёй спатрэбяцца для кар’ернага росту.

АНАСТАСІЯ ЗАЛАТАЯ

Гэта той выпадак, калі чалавек цалкам адпавядае свайму прыгожаму прозвішчу. У Глыбачку яна прыехала з мужам, змяніўшы гарадское жыццё на вясковае. Працуе сацработнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН. Зараз прыходу дзяўчыны штодня нецярпліва чакаюць шэсць пажылых людзей. Яна аказвае ім не толькі бытавыя паслугі, але і некаторыя медыцынскія – Насця мае практыку работы ў Глыбачанскай бальніцы. Дзяўчына з’яўляецца дэпутатам сельскага Савета, выхоўвае дзвюх дачок, а іншы раз прыглядае і за дзецьмі з нядобранадзейнай сям’і сваіх аднавяскоўцаў.

АНАСТАСІЯ КАЛІТУХА

На працягу трох гадоў з’яўляецца галоўным бухгалтарам ва Ушацкім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі і ўпэўнена, што з працоўным калектывам ёй пашанцавала. Сваімі важнейшымі прафесійнымі якасцямі дзяўчына лічыць здольнасць знайсці асобны падыход да кожнага, вырашаць спрэчныя пытанні спакойна і ўзважана. Насця – сціплая і працавітая, дапамагае бацькам даглядаць прысядзібны ўчастак. Стараецца наведваць выступленні добрых артыстаў: засталася ў захапленні ад нядаўняга сольнага канцэрта квартэта “Натхненне”.

МАКСІМ КОРШУН

За сем гадоў, праведзеных на прадпрыемстве інжынер па ахове лесу прайшоў шлях ад звычайнага лесаруба да памочніка ляснічага, а сёлета кіраўніцтва даверыла яму адказную інжынерную пасаду. І гэта нядзіўна: малады чалавек без адрыву ад вытворчасці скончыў Полацкі лясны каледж, цяпер жа набывае вышэйшую адукацыю ў Гомельскім дзяржуніверсітэце. Зараз дзейнасць Максіма накіравана на тое, каб абараніць нашы лясы ад пажараў, незаконных высечак і браканьераў. На прыродзе ён праводзіць і вольны час, бо з’яўляецца заўзятым паляўнічым і рыбаловам. Ну а многія ўшачане ведаюць гэтага прывабнага атлетычнага хлопца па яго спартыўных дасягненнях: асабліва моцны ён у сілавых адзінаборствах – вось і на сёлетняй раённай спартакіядзе працоўных калектываў стаў фіналістам дыгатлонных спаборніцтваў.

ВІКТАР КОТАЎ

Нягледзячы на малады ўзрост аўтарытэту гэтаму чалавеку не займаць: на працягу двух вучэбных гадоў ён з’яўляецца дырэктарам Глыбачанскай сярэдняй школы, куды прыйшоў пасля заканчэння Віцебскага дзяржуніверсітэта. Умела кіруе работай установы, укараняе перадавыя здабыткі, карыстаецца павагай у педагогаў і вучняў. Віктар аддае рабоце амаль увесь час, паспявае таксама прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна: з’яўляецца актывістам РГА “Белая Русь”.

ТАЦЦЯНА КРАЎЧАНКА

Займаецца пытаннямі кантролю цэн у сістэме райспажыўтаварыства, з’яўляецца членам рэвізійнай камісіі прадпрыемства. Паспяхова выконваць прафесійныя абавязкі ёй дапамагае вышэйшая адукацыя, прынцыповасць і патрабавальнасць, якія спалучаюцца ў характары дзяўчыны з добразычлівасцю. У час адпачынку Таццяна – душа любой кампаніі, яна добра спявае: стала лаўрэатам мінулагодняга абласнога агляду мастацкай самадзейнасці прадпрыемстваў спажыўкааперацыі.

УЛАДЗІМІР ЛАБАНЬ

Да прыходу ў аддзел па надзвычайных сітуацыях меў запатрабаваныя спецыяльнасці электрыка і слесара. Аднак лічыць, што яму пашчасціла ўліцца ў дружны і малады калектыў ушацкіх выратавальнікаў. 21-гадовы камандзір аддзялення самым складаным у рабоце лічыць маральны бок, калі даводзіцца бачыць слёзы родных пацярпелых. Сябруе са спортам, любіць з сябрамі адпачыць на прыродзе. І абавязкова зробіць заўвагу, калі ўбачыць хулігана ці таго, хто кінуў паперу на тратуар.

АНДРЭЙ ЛАНЦУНЦЭВІЧ

Папоўніў рады маладых працаўнікоў ААТ “Ільюшынскі” толькі ў мінулым годзе і адразу зарэкамендаваў сябе адказным, дысцыплінаваным работнікам. Трактарыст-машыніст добра разбіраецца ў тэхніцы, умее працаваць з любымі прычапнымі механізмамі. Андрэй не толькі дастойны працаўнік, але і добры сем’янін. У яго шмат сяброў, якіх прываблівае добразычлівы і вясёлы характар маладога чалавека.

ВІТАЛЬ ЛУКША

У санаторыі “Лясныя азёры” работа слесара-электрыка з’яўляецца вельмі адказнай і патрэбнай, а таму гэта пасада можа быць даверана толькі выдатнаму спецыялісту – такому, як Віталь. Малады чалавек працуе тут трэці год і зарэкамендаваў сябе добрасумленным, дысцыплінаваным і бесканфліктным работнікам. У вольны час займаецца рэканструкцыяй дома для сям’і, якую нядаўна стварыў, любіць паблукаць па інтэрнэт-прасторы, добра гуляе ў валейбол.

АЛЕСЯ МАКСІМЕНКА

Прыбыла ў наш раён пасля заканчэння будаўнічага каледжа. Калі 20-гадовай дзяўчыне прапанавалі ўзначаліць планава-вытворчы аддзел ПМК-66, яна сумнявалася – ці хопіць ведаў і здольнасцяў. Спачатку і сапраўды было нялёгка, аднак сур’ёзная і мэтанакіраваная работніца хутка асвоілася, ды і калектыў аддзела яе моцна падтрымаў. Алеся любіць сваю работу, ну а вольны час у асноўным прысвячае вучобе – яна студэнтка ВНУ. І можна не сумнявацца, што з такім падыходам дзяўчына дасягне значных прафесійных вышынь.

КАЦЯРЫНА МІЛАЯ

Яшчэ з дзяцінства ведала, што будзе працаваць з малышамі. Яна ўжо мае 6-гадовы прафесійны стаж, а сёлета набыла вышэйшую педагагічную адукацыю. Летась Кацярыне даверылі адказную пасаду загадчыка Арэхаўскага ясляў-сада, і за невялікі час работы яна паспела зарэкамендаваць сябе выдатным спецыялістам, заваяваць аўтарытэт старэйшых і больш вопытных калег-падначаленых. Як і належыць выхавальніку, Кацярына майстар на ўсе рукі: яна добра вышывае, а нядаўна на агароджы бацькоўскага дома ў Цялічыне намалявала вясёлых смяшарыкаў – герояў любімага мультфільма сваёй трохгадовай дачушкі Дашы.

ДАР’Я МЯЖУЙ

Ад гэтай дзяўчыны ў пэўнай ступені залежыць, ці будзе чыстай рака Ушача, бо яна праводзіць хімічны аналіз вады на ачышчальных збудаваннях УП ЖКГ. Дар’я не толькі дакладна выконвае абавязкі лабаранта, але і з’яўляецца грамадскім інспектарам па ахове працы, трымае ва ўзорным стане абсталяванне і працоўнае месца, ды і проста ўпрыгожвае чыста мужчынскі калектыў. Дзяўчына любіць сучасную музыку розных стыляў, шмат чытае, у тым ліку пазнавальную літаратуру, а яе любімы часопіс – “Планета”.

НАТАЛЛЯ ПАЎЛОЎСКАЯ

Выпускніца Полацкага дзяржуніверсітэта прыехала ў наш раён з Верхнядзвінска, бо выйшла замуж за ўшачаніна. Маладому юрысту прапанавалі пасаду старшага інспектара групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці РАУС. Работа з дакументацыяй патрабуе ўважлівасці і адказнасці – а гэтых якасцей Наталлі не займаць. Яна не толькі спраўляецца з уласнымі абавязкамі, але і кансультуе калег, калі ў тых узнікаюць пытанні па афармленні дакументаў. Усё добра і ў яе сямейным жыцці, радуе маму сынок, які сёлета скончыў першы клас.

СЯРГЕЙ ПЯТРОЎСКІ

Прыносіць у дамы жыхароў раёна здабыткі сучаснай сувязі, без якой цяжка ўявіць сабе наш быт: падключае інтэрнэт byfly і тэлебачанне Zala. Выконвае электрамеханік РВЭС і шэраг іншых працоўных абавязкаў. Ён пастаянна пашырае кола сваіх прафесійных ведаў, набывае новую спецыяльнасць у Полацкім дзяржуніверсітэце на факультэце “Прамысловая электроніка”. Ну а калі выдаецца вольны дзень, праводзіць яго з сябрамі ў лесе ці на вадаёме: Сяргей актыўны член БТПР. А нядаўна ў яго жыцці адбылася адметная падзея – малады чалавек стварыў сям’ю..



3 комментария по теме “В канун Дня молодёжи чествовали лучших молодых работников организаций и предприятий Ушачского района

  1. Не хочу обидеть никого из лауреатов – допускаю, что все они чудесные специалисты и замечательные люди. Однако даже беглый анализ заставляет задуматься: в списке нет ни одного врача, но аж 3 служащих МВД; в сельскохозяйственном районе среди лучших молодых работников лишь один тракторист-машинист; подавляющее большинство лауреатов работают (служат) в гос. секторе; больше половины народу не производят материальных благ, а сидят на бюджете. Не самая радостная статистика. Не находите?

  2. Михал, полностью с вами согласна!Вообще непонятно почему именно такое количество специалистов? за три года существования этой доски почёта молодёжной (если я не ошибаюсь) каждый год разное количество выдвигают. Ещё один непонятный мне нюанс: двое из вышеперечисленных уже в предыдущие 2 года были на этой доске почёта это я на 100 процентов знаю. Так что действительно нет в районе что ли больше молодёжи, что нужно одних и тех же чествовать???? Есть действительно много молодых людей, которые парятся в тракторах, пашут сутра до ночи землю, доят коров, водители, которые постоянно в рейсах, работают в ночные смены в своих организациях и т.д. и т.п.По-моему специалисты по делам молодёжи конкретно НЕ ДОРАБАТЫВАЮТ! Если уж делаете какую-то доску почёта среди молодёжи, то делайте её с толком, а не курам на смех

  3. Педагоги,врачи-неужели не достойны похвалы? Обидно!Если хвалим,то всех надо хвалить поровну,давайте будем справедливыми!!!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *