Новости нашего региона

Общество

ВАДА АДПАВЯДАЕ НОРМАМ

Спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі кожны тыдзень праводзяць даследаванні стану вады ў месцах купання грамадзян. Ва ўсіх пробах, узятых у гэтым сезоне, вада адпавядала гігіенічным нормам.

ПАЛОМНІЦКАЯ ПАЕЗДКА

У чацвер, 31 ліпеня, адбудзецца паломніцкая паездка ў горад Полацк у Богаяўленскі кафедральны сабор да іконы са святымі мошчамі прападобнага Сергія Раданежскага. Адпраўленне ад храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры ў 9 гадзін. Жадаючыя прыняць удзел у паездцы могуць запісацца па тэлефоне: 3-15-48.

БАГАСЛУЖЭННЕ Ў ГОНАР ПРАРОКА ІЛЛІ

будзе праводзицца щ суботу. 2 жніўня, у Стайскім бары з 9 гадзін раніцы. Аўтобус на месца правядзення мерапрыемства адправіцца ад храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры ў 8.30.

ВЕЙКБОРДЫНГ НА ВЕЧАЛЛІ

Другі этап кубка Беларусі па вейкбордынгу адбудзецца ў суботу, 2 жніўня, на базе водна-аднаўленчага цэнтра на ўзбярэжжы возера Вечалле ў 13 гадзін. На гэтыя відовішчныя спаборніцтвы прыедуць як ветэраны водных лыжаў, так і маладыя вэйкбардысты. Ды і балельшчыкаў будзе нямала, паколькі ў нашым раёне на водных лыжах вырасла некалькі пакаленняў ушачан.

СПАБОРНІЦТВЫ ВЫРАТАВАЛЬНІКАЎ

Вадалазна-выратавальная служба МНС Рэспублікі Беларусь з 4 па 8 жніўня на возеры Вечалле Ушацкага раёна Віцебскай вобласці правядзе VII Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод выратавальнікаў-вадалазаў і выратавальнікаў-плыўцоў.

ПАЛЯВАННЕ НА БАКАСА

У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджаных Указам Прэзідэнта ад 5.12.2013г. №551, з другой суботы ліпеня па другую суботу жніўня адкрыта паляванне на бакаса. Здабываць можна птушак любога полу і ўзросту ў светлы час сутак. Спосаб палявання — стрэльбавы з падыходу і толькі з паляўнічымі сабакамі (лягавыя, спаніелі, рэтрыверы). Для здабычы дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную зброю з дробавымі патронамі. Нагадаю, што за парушэнне правілаў палявання на бакаса грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, якая прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

НЕЗАКОННАЯ РЫБАЛКА

8 чэрвеня бягучага года выяўлены факт незаконнай здабычы рыбы на рацэ Крошанка жыхарамі Столінскага раёна. Двое мужчын ажыццяўлялі свой «промысел» забароненымі прыладамі рыбалоўства — стаўнымі сеткамі. Такім чынам яны здабылі 1,9 кілаграма рыбы.

Суд Ушацкага раёна прыгаварыў мужчын да пакарання ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь кожнаму (2 мільёны 250 тысяч рублёў). Акрамя гэтага гора-рыбакам давядзецца пакрыць нанесены навакольнаму асяроддзю ўрон — 1 мільён 788 тысяч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *