Молодёжь Ушаччины за здоровый образ жизни

Наши дети Образование и молодежь

У красавіку стартавала рэспубліканская акцыя “Моладзь Беларусі выбірае здароўе”. У яе рамках ва ўстановах адукацыі праходзяць тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Тваё здароўе ў тваіх руках”, вечары адпачынку, выступленні агітбрыгад, спартыўныя спаборніцтвы, Дні здароўя пад дэвізам «Хочешь жить красиво – откажись от алкоголя и пива!». Плануецца таксама правядзенне “Дзён без канфліктаў” з удзелам прадстаўнікоў праваахоўных органаў, пракуратуры, устаноў аховы здароўя.У лютым прайшла рэспубліканская інфармацыйна-прафілактычная акцыя “Нет пиву и слабоалкогольным напиткам в общественных местах!» пад дэвізам «Разам абаронім здароўе дзяцей і моладзі ад піва і слабаалкагольных напіткаў!».

У раённым аддзеле адукацыі адбылася нарада з дырэктарамі ўстаноў адукацыі, дзе вывучаны змяненні, унесеныя ў Адміністрацыйны кодэкс, якія датычацца забароны ўжывання піва і слабаалкагольных напіткаў у грамадскіх месцах. Прынята рашэнне аб шырокім інфармаванні вучняў і бацькоў па гэтай тэме.

***

Ва ўстановах адукацыі праведзены сумесныя вучнёўска-бацькоўскія сходы, адпаведная інфармацыя размешчана на інфармацыйных стэндах. У Арэхаўскай школе выпушчаны тэматычны інфармацыйны бюлетэнь, у Вяркудскай і Касарской прайшлі тэматычныя дыскатэкі “Весела без піва”. У Вялікадолецкай, Касарской, Кубліцкай, Плінскай і Ушацкай школах арганізаваны прагляд відэафільмаў па прафілактыцы табакакурэння, алкагалізму, наркаманіі. Паўсюдна прайшлі спартыўныя мерапрыемствы “Спорт супраць шкодных звычак”, “У здаровым целе здаровы дух”.

***

Рэспубліканская акцыя пад такой назвай праходзіла ў сакавіку бягучага года і была накіравана на фарміраванне ў дзяцей і моладзі асэнсаваных законапаслухмяных паводзінаў, выкананне патрабаванняў заканадаўства па папярэджанні здзяйснення правапарушэнняў, звязаных з распіццём слабаалкагольных напіткаў і піва ў грамадскіх месцах.

У школах раёна прайшлі тэматычныя мерапрыемствы ў рамках названай акцыі. Класныя і інфармацыйныя гадзіны, сустрэчы з урачамі, пасяджэнні клубаў, віктарыны, выставы літаратуры, конкурсы малюнкаў і многія іншыя формы работы дапамаглі данесці дзецям асноўную думку акцыі: здаровы лад жыцця – гэта модна, прыгожа і надзейна.

***

На вясенніх канікулах прайшлі раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод вучняў школ раёна ў праграме ХХІІ-ай круглагадовай спартакіяды школьнікаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды васьмі школ раёна. Па выніках спаборніцтваў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. Сярод юнакоў першае месца ў каманды Ушацкай школы, другое – Кубліцкай, трэцяе – Плінскай. Сярод дзяўчынак абсалютнай пераможцай стала каманда валейбалістак з Ільюшынскай школы, на другое месца выйшлі юныя спартсменкі з Вяркудскай школы-дзіцячага сада, на трэцяе – з Плінскай.***

На базе Вялікадолецкай школы-дзіцячага сада прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод вучняў школ раёна. У іх удзельнічалі прадстаўнікі шасці ўстаноў адукацыі. Высокапрафесійную гульню прадэманстравалі вучні Вялікадолецкай школы-дзіцячага сада і выйшлі на першае месца. Юныя спартсмены з Касарской школы-дзіцячага сада сталі другімі. Трэцяе месца заваявала Ленінская школа. Пераможцы і прызёры прымуць удзел у адпаведных абласных спаборніцтвах.

Г.ГАЙКО, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *